Моцны землятрус у Турцыі

Ня менш як 57 чалавек загінула ў выніку моцнага землятрусу, які здарыўся на ўсходзе Турцыі.
Эпіцэнтар штуршкоў сілаю да 6 балаў знаходзіўся ў правінцыі Элязыг, за 550 кілямэтраў ад Анкары. Землятрус меншай сілы быў таксама зарэгістраваны сёньня ў Грэцыі.