Сёньня Вярхоўны суд разглядаў скаргу слонімскіх актывістаў на рашэньне Гарадзенскага абласнога суду, які не задаволіў іх скаргі да абласнога ўпраўленьня юстыцыі ў справе адмовы ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня «Залаты леў». Вярхоўны суд пакінуў рашэньне абласнога бязь зьмены.
Згодна з рашэньнем абласнога суду, у статуце перавышаныя паўнамоцтвы праўленьня грамадзкай арганізацыі. А менавіта, згодна з пададзеным на рэгістрацыю статутам праўленьне нібыта мае паўнамоцтвы ўносіць зьмены ў статут, а гэта, маўляў, супярэчыць Грамадзянскаму кодэксу.
Актывіст Алесь Масюк сказаў нашаму радыё, што юрыст БХК сёньня даводзіў у судзе на канкрэтных вытрымках з статута і закону, што юрыдычных падставаў для таго, каб не рэгістраваць грамадзкую арганізацыю, няма.
У судзе, са слоў Масюка, яго моўчкі выслухалі і вынесьлі рашэньне: пакінуць у сіле рашэньне Гарадзенскага абласнога суду.
Нагадаю, што адной з прычынаў адмовы ў рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі чыноўнікі Ўпраўленьня юстыцыі называлі нават адсутнасьць тлумачэньня словазлучэньня «Залаты леў», якое нібыта супярэчыць статуту аб’яднаньня.