Жонка паэта Валянціна кажа, Рыгор Барадулін пакуль яшчэ слабы, да канца не ачуняў, і яму трэба адпачыць і пабыць у цішыні.
14 лютага Барадуліна шпіталізавалі ў аддзяленьне рэанімацыі Рэспубліканскай бальніцы Ўправы справамі прэзыдэнта з дыягназам "левабаковае пнэўманія, ускладненьні ацёкаў лёгкіх" і тэмпэратурай больш за 40 градусаў, нагадвае БелаПАН.
1 сакавіка паэта перавялі з рэанімацыі ў тэрапэўтычнае аддзяленьне клінікі.
24 лютага народнаму паэту Рыгору Барадуліну споўнілася 75 год.