У КДБ дапытваюць актывіста БСДП (Грамада)

Лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрыя Грынявіцкага ад дзясятай раніцы дапытваюць у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі.
Туды яго выклікалі ўчора позвай. Яе ён атрымаў пасьля дзевятнаццатай гадзіны. Паводле партыйных крыніц, у позьве пазначана, што Юры Грынявіцкі — асоба, якая валодае інфармацыяй пра абставіны, якія маюць значэньне для нацыянальнай бясьпекі.


Падрабязнасьці пра допыт актывіста “Свабода” паведаміць пазьней.