Лось-дудар змагаецца за сядзібу

Госьць праграмы "Начная Свабода" -- музыка і ўладальнік аграсядзібы на Валожыншчыне Алесь Лось.

Алесь Лось адраджае народныя музычныя інструмэнты — дуды, ліры, жалейкі, бубны. Амаль дзесяць год жыцьця ён прысьвяціў батлейцы. Пры яго ўдзеле ў сядзібе Агінскіх была адкрытая школа мастацтва.

Цяпер спрабуе займацца агратурызмам: распрацаваў конны маршрут працягласьцю 35 кілямэтраў, разам з сынам Уладзімерам збудаваў кузьню, дзе арганізаваў школу кавальства. На лета заплянаваў адкрыцьцё міні музэю народных інструмэнтаў.

Алесь Лось -- госьць "Начной Свабоды".

СЛУХАЦЬ: