На беларуска-расейскай мяжы -- чарга даўжынёй у 15 кілямэтраў

15-кілямэтровая аўтамабільная чарга ўтварылася на ўчастку беларуска-расейскай мяжы на шашы Берасьце – Масква.
У чарзе – вялікагрузныя аўтамабілі з нумарамі краінаў Эўразьвязу, а таксама з беларускімі і расейскімі нумарамі, паведамляе БелТА.
Па словах супрацоўнікаў расейскай мытні, чарга зьвязаная з чатырма выходнымі днямі ў Расеі з нагоды Дня абаронцы Айчыны.

З боку Расеі ў накірунку Беларусі чаргі практычна няма.