За раздачу газэты — у пастарунак

Як паведаміў “Свабодзе” сябра “Маладога Фронту” Алесь Кіркевіч, у панядзелак увечары ў пастарунку ў Горадні ў яго ўзялі тлумачэньні і склалі пратакол аб канфіскацыі выданьня “Христианская защита”.
Разам зь ім у пастарунак даставілі Вераніку Велігор, зь якой яны раздавалі выданьне на вуліцы.

Міліцыянты сказалі, што накіруюць “Христианскую защиту” на экспэртызу, пасьля чаго затрыманых адпусьцілі.