Варшава хоча ўплываць на Менск і праз Брусэль

Польшча заклікала Эўрапейскі зьвяз дапамагчы пераканаць Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць польскай меншасьці.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў журналістам перад сустрэчай міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі, што трэба даць зразумець уладам Беларусі, якія важныя магчымасьці іх краіна можа страціць, калі будзе працягваць палітыку перасьледу польскай меншасьці.