Паланскі сярод пераможцаў Бэрлінале

Турэцкі фільм "Мёд" атрымаў галоўны прыз Бэрлінскага кінафэстывалю – "Залаты мядзведзь" – за лепшую кінакарціну.
Фільм распавядае гісторыю пра хлопчыка, які пайшоў у лес, каб знайсьці свайго зьніклага бацьку, пчаляра.

Румынская турэмная драма "Калі я хачу свісьцець -- сьвішчу" заваявала другое месца.

Раман Паланскі, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Швэйцарыі, і экстрадыцыі якога дамагаюцца ЗША, быў названы лепшым рэжысэрам за яго палітычны трылер "Пісьменьнік-прывід".

Расейскі фільм "Як я правёў гэтае лета" атрымаў адразу тры прызы за лепшую акторскую гульню і за выдатныя мастацкія дасягненьні.