Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху правядуць 8 лютага акцыю салідарнасьці са зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам.
Сярод тых, хто прыйдзе падтрымаць прадпрымальнікаў, будуць прадстаўнікі кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, “Маладога фронту”, руху “Маладая Беларусь”, грамадзянскай кампаніі “Ініцыятыва”, арганізацыі “Правы альянс” ды іншых моладзевых структур.
Акцыя пачнецца а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.