Лукашэнка паляцеў у Швэйцарыю

Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваўся з працоўным візытам у Швэйцарыю. Там ён сустрэнецца зь бізнэсоўцамі і палітыкамі гэтай краіны.
Дзелавая частка візыту, які працягнецца некалькі бліжэйшых дзён, спалучаецца з кароткачасовым адпачынкам. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка Беларусі.