Тыдзень у фатаздымках, 24 — 30 студзеня

24 студзеня, нядзеля - У Менску адбылося паседжаньне Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

24 студзеня, нядзеля - У Менску адбылася дабрачынная акцыя каталіцкай царквы на карысьць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці.

25 студзеня, панядзелак - Жыхары вёскі Старасельле, што на Шклоўшчыне, занепакоеныя пагаршэньнем экалягічнага стану навакольнага асяродзьдзя. Яны цьвердзяць, што мясцовыя сельскагаспадарчыя аб’екты забрудзілі адкідамі сваёй дзейнасьці лес, тутэйшую рэчку Бярозу й Траецкае возера.

26 студзеня, аўторак - У Менск з афіцыйным візытам прыляцеў прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.

26 студзеня, аўторак - Прэзэнтавалі дакумэнтальны фільм «Хрыстос забаронены».

26 студзеня, аўторак - 23 студзеня былы старшыня моладзі БНФ Алесь Каліта дэмабілізаваўся з войска, а ўжо 26-га удзельнічаў у онлайн-канфэрэнцыі на «Свабодзе».

27 студзеня, серада - Пра пачатак сваёй прэзыдэнцкай кампаніі афіцыйна абвясьціў палітык Алесь Міхалевіч.

27 студзеня, серада - 27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. Традыцыйная габрэйская малітва па нявінна забітых.

28 студзеня, чацьвер - Пасьля шматлікіх спробаў на аўкцыёне ў Ваўкавыску прададзены палацава-паркавы комплекс “Краскі”.

29 студзеня, пятніца - У крымінальнай справе Івана Міхайлава адбылося першае паседжаньне. Хлопца абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Іван заяўляе, што ён вернік і ня хоча парушаць запавет «Не забі».