Беларусы адбылі лёгкім перапудам

Ніхто зь беларускіх турыстаў, што напярэдадні патрапілі ў ДТЗ у Эгіпце, сур'ёзна не пацярпеў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Эгіпце.
ДТЗ адбылося ўвечары ў панядзелак на трасе Заафарана–Каір. Аўтобус перавозіў беларускіх турыстаў на экскурсію ў Каір. З-за кепскага надвор'я і перавышэньня хуткасьці аўтобус з 18 пасажырамі зьехаў у кювэт. Паводле амбасады, трое чалавек атрымалі лёгкія пашкоджаньні безь небясьпекі для здароўя.