Праз маразы ў Беларусі зачынены некаторыя школы

У Беларусі праз моцныя маразы ў 28 школах Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны адменены заняткі.

Як падае агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкаю на сыноптыкаў, цяпер тэмпэратура ў Беларусі на 10 – 18 градусаў ніжэйшая за сярэднюю студзеньскую норму і складае ў сярэднім 19 – 24 градусы марозу. Найбольш холадна ў мінулыя суткі было ў шэрагу раёнаў Берасьцейшчыны, дзе слупок тэрмомэтра апусьціўся да мінус 32 градусаў.

Такая тэмпэратура захаваецца да сярэдзіны тыдня. Потым, паводле сыноптыкаў, маразы аслабнуць