Сьвет учора і сёньня, 11-12 студзеня

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і першая лэдзі Карла Бруні на пахаваньні былога міністра і старшыні парлямэнту Філіпа Сэгена, які памёр ва ўзросьце 66 гадоў ад сардэчнага прыступу.

Цела забітага сёньня ў Тэгеране навукоўца-ядзершчыка Масуда Алі Мухамадзі.

Месца, дзе адбыўся дыстанцыйна кіраваны выбух, у выніку якога загінуў вядучы іранскі навуковец-ядзершчык Масуд Алі Мухамадзі.

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, былы прэм’ер-міністар Віктар Януковіч падчас наведваньня прамысловага цэнтру – Марыупалю.

Кандыдат ў прэзыдэнты, прэм’ер-міністар Ўкраіны Юлія Цімашэнка наведвае горад Васільеўка ў Запарожжы.

Прыхільнікі прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі сустракаюць свайго куміра перад яго рымскай рэзыдэнцыяй.

Катастрафічная паводка ў Таджыкістане

Разбураныя паводкай дамы ў Таджыкістане