“Юшчанка імкнуўся быць незалежным ад Масквы, і гэта істотна”

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з дырэктарам Украінскай службы Радыё Свабода Ірэнай Халупай. 17 студзеня ва Ўкраіне пройдуць прэзыдэнцкія выбары з удзелам 18 кандыдатаў.
Прачытаць можна ТУТ.

Чым яны адметныя і наколькі іх вынікі могуць паўплываць на геапалітычны выбар Украіны?

Тэме выбараў прысьвечаная он-лайн канфэрэнцыя з Ірэна Халупай, якая дзевятнаццаць год працуе ў украінскай службе Радыё Свабода, два апошнія гады – на пасадзе дырэктара. Да гэтага працавала кіраўніком Украінскай нацыянальнай інфармацыйнай службы ў Вашынгтоне (ЗША). Працавала рэдактарам часопісу ABN Correspondence. Скончыла Montclair State University (Нью-Джэрсі, ЗША), спэцыяльнасьць – літаратура і псыхалёгія.