Сэнатар Маккейн стаў Героем Грузіі

Амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн нанёс кароткатэрміновы візыт у Грузію. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі, уцекачамі з Абхазіі і атрымаў званьне Героя Грузіі.
Сустрэча з уцекачамі з Абхазіі адбылася ў горадзе Зугдзідзі. Там жа Маккейн сустрэўся з кіраўніком Місіі назіральнікаў Эўразьвязу Гансам Ёргам Хабэрам у палявым шпіталі гэтай місіі.

У Батумі Маккейн правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грузінскай апазыцыі.

Там жа, у Батумі, прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашкілі ўзнагародзіў Джона Маккейна ордэнам нацыянальнага Героя Грузіі за падтрымку, якую сэнатар аказваў Грузіі падчас жнівеньскай вайны 2008 году.

Цалкам матэрыял аб гэтым чытайце на сайце Паўночна-каўкаскай службы нашага Радыё.