Сьвет учора і сёньня: 22-23 сьнежня

Паліцыя блякуе ўдзельнікаў пратэсту падчас візыту на Тайвань дыпляматычнага прадстаўніка Кітаю Чэн Юнліна. Дэманстранты асьцерагаюцца, што візыт паспрыяе росту кітайскага ўплыву на востраў.

Прыхільніца кітайскага вучонага і дысыдэнта Лю Сяобо з жоўтай стужкаю на вуліцы Пэкіну. У сераду адбылося судовае паседжаньне ў справе Лю Сяобо, абвінавачанага ў падбухторваньні да зьвяржэньня сацыялістычнага ладу ў Кітаі. Вынясеньне прысуду Лю Сяобо чакаецца 25 сьнежня.

Ратаўнікі ў Джакарце вызваляюць з-пад завалаў чалавека. Два чалавекі загінулі, а 12 былі параненыя пры разбурэньні будынку ў сталіцы Інданэзіі.

Мааісты-прыхільнікі Камуністычнай партыі Нэпалу – на мітынгу ў Катманду ў апошні дзень трохдзённага агульнага страйку. Мэта страйку – зрабіць ціск на ўрад краіны з мэтаю аднавіць у функцыях былога генэрала Рукмангада Катавала.

Паліцыянты ў Кракаве дэманструюць разрэзаны на тры часткі надпіс “Arbeit Macht Frei” ("Праца робіць вольным") з брамы былога лягеру сьмерці “Аўшвіц-Біркенаў”. Надпіс быў выкрадзены з музэйнага комплексу ў Асьвенціме ў мінулую пятніцу, а пазьней знойдзены ў другой частцы Польшчы – на балтыйскім узьбярэжжы. Злачынцы пасьпелі парэзаць надпіс на тры кавалкі – па адным слове ў кожным.

Засыпаныя каляіны ў дацкім Ютляндзе. Складаныя ўмовы надвор'я выклікалі хаос у транспартнай сыстэме Даніі.

Супрацоўніца японскай кампаніі "NTT" дэманструе новыя мабільныя тэлефоны, вырабленыя ў форме шакаляднага батончыка.

Шкаляры на ўроку ў касьцюмах Санта Клаўсаў, Амрытсар, Індыя.

Суматрыйскі тыгр ласуецца калядным гасьцінцам у сыднэйскім заапарку Таронга.