Камісія Сойму Літвы, якая расьсьледавала паведамленьні аб сакрэтных турмах ЦРУ, прыйшла да высновы, што ў Літве дзейнічалі два такія цэнтры.
Як паведамляе ВВС, кіраўнік камітэту бясьпекі Літвы Арвідас Анушкаўскас заявіў, што даклад сьледчай камісіі ўхвалены і на днях будзе апублікаваны.
Паводле высновы парлямэнтараў, у адным з цэнтраў былі створаныя ўмовы для ўтрыманьня вязьняў, але яны так і не былі выкарыстаны.
Што тычыцца другога цэнтру, то камісіі так і не ўдалося атрымаць прамых доказаў прысутнасьці там падазраваных у тэрарызьме. Камісія канстатавала, што праца гэтых устаноў была пераважна закрытаю ад літоўскіх спэцслужбаў, і ЦРУ магло выкарыстоўваць літоўскую інфраструктуру на свой выбар.
Адказваючы на пытаньне, ці ведалі аб існаваньні сакрэтных цэнтраў літоўскія ўлады і, у прыватнасьці, прэзыдэнт краіны, Анушкаўскас сказаў, што гэта ня выключана, але сьцьвярджаць гэта з упэўненасьцю нельга.
Члены камісіі таксама прызналі, што ў 2005-2006 гадах на тэрыторыі Літвы прызямляліся амэрыканскія самалёты, якія пасьля пасадкі не правяраліся ўладамі.