Супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску вярнулі лідэру «Правага альянсу» Юрасю Карэтнікаву 300 ўлётак і вянок з калючага дроту, які актывісты арганізацыі ўсклалі каля помніка Леніну 7 лістапада.
Удзельнікаў акцыі тады затрымалі. З машыны Юрася забралі ўлёткі ды іншыя друкаваныя матэрыялы арганізацыі.
Юрась Карэтнікаў паведаміў «Свабодзе», што быў вельмі зьдзіўлены, калі яго запрасілі менавіта дзеля таго, каб вярнуць маёмасьць.
Юрась Карэтнікаў паведаміў «Свабодзе», што быў вельмі зьдзіўлены, калі яго запрасілі менавіта дзеля таго, каб вярнуць маёмасьць.