Мілінкевіч сустрэўся з Гэрманам ван Ромпэем

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся са старшынём Эўрапейскай Рады Гэрманам ван Ромпэем.
Аляксандар Мілінкевіч распавёў пра сытуацыю ў Беларусі, абмеркаваў пэрспэктывы праграмы «Усходняга партнэрства» для Беларусі і выклаў сваё бачаньне дыялёгу паміж Беларусьсю і ЭЗ, перадае прэсавая служба Руху «За Свабоду».

Ён таксама праінфармаваў Гэрмана ван Ромпэя пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Палітыкі дамовіліся каардынаваць дзейнасьць дзеля далейшага збліжэньня Беларусі і ЭЗ.