Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Маскву

Ён возьме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, якое адбудзецца 10 сьнежня.
У парадку дня — вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 9 месяцаў, выкананьне ўрадамі дзьвюх краінаў пляну сумесных дзеяньняў па мінімізацыі наступстваў фінансава-эканамічнага крызісу, пытаньні пашырэньня супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі, разьвіцьцё двухбаковых стасункаў у вайсковай і ваенна-тэхнічнай галінах і іншыя пытаньні, перадае БелТА.