Сьвет сёньня: 1-2 сьнежня 2009

Статуя Хрыста ў Рыё-дэ-Жанэйра ў чырвоным сьвятле з выпадку Ўсясьветнага дня СНІДу - Фота: AFP

Курсанты Вайсковай акадэміі ў Вэст-пойнце слухаюць прэзыдэнта. Абама гаворыць пра Аўганістан - Фота: AFP

Кабул. Жанчына ў багажнай частцы таксі - Фота: AFP

Апанэнты вэнэсуэльскага прэзыдэнта Уга Чавэса ў часе дэманстрацыі на вуліцах Каракасу - Фота: AFP

Дэманстранты ў Маніле паляць карыкатуру прэзыдэнткі Філіпінаў Глёрыі Ароё, патрабуючы расьсьледаваньня забойстваў, учыненых падчас выбарчай кампаніі Фота: AFP

84-гадовая індыйская жанчына, ацалелая ў 1984 годзе пры выбуху на заводзе карбідаў у Бгапале. 2 сьнежня ў Індыі адбылася штогадовая цырымонія памяці ахвяраў адной з найбольшых у сьвеце прамысловых аварыяў. Фота: AFP

Жанчына ў масках у пэкінскім мэтро. Паводле афіцыйных зьвестак, ад грыпу A (H1N1) у Кітаі памерлі 178 чалавек - Фота: AFP

Мадэлька дэманструе цацку-трансформэр з флэш-памяцьцю 2 Гб на выставе ў Токіё - Фота: AFP

Найбольшы ў сьвеце зьлітак золата вагою 220 кіляграмаў. Музэй золата ў Руйфангу, Тайбэй - Фота: AFP

Шымпанзэ з кавуном у знакамітым заапарку Таронга ў Сыднэі - Фота: AFP

Фаервэрк у Лісабоне з нагоды ўступленьня ў дзеяньне Лісабонскай дамовы - Фота: AFP