Менскія студэнты правялі акцыю з нагоды дня барацьбы са СНІДам

Каля 30 маладых людзей сёньня зранку выйшлі ўздоўж праспэкту Незалежнасьці з плякатамі і чырвонымі стужкамі (сымбалем барацьбы са СНІДАМ).

Пасьля ўдзельнікі акцыі разьвесілі стужкі на дрэвах уздоўж праспэкта.