Янукевіч: Усё застаецца пад кантролем улады

Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч камэнтуе прыняцьцё зьменаў у выбарчае заканадаўства.

«Нельга сказаць, што гэтыя зьмены істотна паўплываюць на выбарчы працэс. Усё застаецца пад кантролем улады. Так, у нейкай ступені стане прасьцей вылучаць кандыдатаў. Але вылучэньне кандыдатаў — гэта ня самая вялікая перашкода, зь якой сутыкаюцца апанэнты дзейнай улады. Па вялікім рахунку, да таго моманту, пакуль пачнецца фармаваньне выбарчых камісіяў, — толькі тады можна будзе меркаваць, ці нешта зьмяняецца ў выбарчым працэсе. Пакуль нельга казаць, што адбываецца нейкая дэмакратызацыя».