Тыдзень у фатаздымках, 22 — 28 лістапада

23 лістапада, панядзелак - Прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”, “Экадом”, менскага аб’яднаньня эколягаў, навукоўцы і лідэр расейскай групы “Экозащита!” падчас прэсавай канфэрэнцыі заявілі, што будуць дабівацца, каб афіцыйныя матэрыялы пра магчымае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе Беларускай АЭС прызналі несапраўднымі.
Далей.

23 лістапада, панядзелак - У вёсцы Стралічава Хойніцкага раёну пасьля рэканструкцыі адкрыўся сьпіртзавод. З заражанага стронцыем збожжа тут вырабляюць харчовы сьпірт.
Далей.

24 лістапада, аўторак - ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзэнтацыя “Кнігі Вялікага Княства Літоўскага”. Ідэя стварэньня Вялікай Кнігі належыць тром вядомым літвінам: Томасу Вэнцлаву, Чэславу Мілашу і Анджэю Струмілу. Фаліянт выдадзены на чатырох мовах – ангельскай, беларускай, літоўскай, польскай, і складаецца з эсэ выбітных публіцыстаў, гісторыкаў і навукоўцаў, кожны зь якіх мае свой уласны погляд на гісторыю ВКЛ у кантэксьце сучаснасьці.
Далей.

24 лістапада, аўторак - На месцы расстрэлу змагара з камуністычным рэжымам Расьціслава Лапіцкага каля вёскі Красны Беражок Вялейскага раёну ўсталяваны новы крыж. Калі і хто гэта зрабіў, застаецца таямніцай. Папярэднія крыжы, усталяваныя палітычнымі актывістамі Вялейкі, мясцовыя ўлады зьнішчылі.
Далей.

24 лістапада, аўторак - а кірмашы “Сьвет мёду” за кіляграм карыснага натуральнага прадукту просяць ужо 30—36 тысяч, хаця ў дзяржаўнай пчалярскай краме ён зусім нядаўна каштаваў усяго каля 22 тысяч. Высокія кошты гандляры падмацоўваюць аповедамі пра высокую супрацьгрыпозную эфэктыўнасьць
Далей.

25 лістапада, серада - Вядомы актывіст КХП-БНФ Валер Буйвал не атрымаў ордэн “За заслугі перад Польшчай”, які меўся атрымаць разам зь іншымі дысыдэнтамі з краін былога Савецкага Саюзу.
Далей.

25 лістапада, серада - Дыскусія “Паліграфічнае выданьне як самастойная эстэтычная каштоўнасьць” прайшла ў ў кнігарні менскай галярэі “Ў”На фота Аляксандра Дынько і Аляксей Андрэеў.
Далей.

25 лістапада, серада - У амбасадзе Літвы адбыўся круглы стол з удзелам гісторыкаў і філёлягаў Беларусі, Польшчы і Літвы. Яны выказвалі свае меркаваньні наконт дасьледаваньня гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і пэрспэктываў далейшага супрацоўніцтва.
Далей.

25 лістапада, серада - У Гомелі прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў ушанавалі памяць вызваліцеляў гораду ад фашыстоўскіх захопнікаў. Яны ўсклалі вянкі й чырвоныя гвазьдзікі на брацкай магіле салдатаў і падпольшчыкаў у цэнтры гораду. І як толькі гэта зрабілі, намесьнік начальніка гарадзкой камунальнай службы распарадзіўся, каб газавікі запалілі “вечны агонь”.
Далей.

26 лістапада, чацьвер - У дзень народзінаў пісьменьніка віцябляне прыходзілі да помніка Караткевічу з кветкамі. Афіцыйных імпрэзаў да ўгодкаў славутага земляка гарадзкія ўлады і ўстановы культуры вырашылі ня ладзіць. Тым часам помнік ужо вымагае рэстаўрацыі.
Далей.

27 лістапада, пятніца - Мастак Юры Мяккі бароніць сваю майстэрню ад зносу. Яму загадана пакінуць памяшканьне, дзе ён працаваў сам і навучаў мастацтву дзяцей зь вёскі Славені, бо Талачынскі райвыканкам вырашыў зьнесьці гэты будынак.
Далей.

27 лістапада, пятніца - ў Горадні ў Таварыстве беларускай школы віленская журналістка і паэтка Тацяна Сапач прадставіла сваю новую кніжку “Няхай не пакіне нас восень”, якая выйшла ў бібліятэцы часопіса “Дзеяслоў”.
Далей.

27 лістапада, пятніца - У віцебскім Цэнтры народных рамёстваў “Задзьвіньне” адкрылася выстава краязнаўцы Міколы Півавара. Ужо больш як дзесяць гадоў запар ён арганізуе вандроўкі для сваіх вучняў, разам зь якімі дасьледуе родныя мясьціны.
Далей.

27 лістапада, пятніца - Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай перагледзець пляны на будаўніцтва ў Менску высотнага гатэлю “Кемпінскі” у межах вуліц Янкі Купалы, праспэкту Незалежнасьці і ракі Сьвіслач. У выніку новабудоўляў мае пайсьці пад знос старая менская электрастанцыя (на фота)
Далей.

27 лістапада, пятніца - У Менску ў будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адкрылася выстава, прысьвечаная галадамору ва Ўкраіне ў 1932 — 1933 гадох.
Далей.

28 лістапада, субота - У Слуцку на гарадзкім стадыёне а 14-й гадзіне пачаўся мітынг, прысьвечаны 89-угодкам Слуцкага збройнага чыну.
Далей.

28 лістапада, субота - Жыхары дамоў № 30 і 32 што на вуліцы Калініна патрабуюць не распачынаць будаўніцтва дома ў іх двары. Яны спасылаюцца на тое, што гэта пагоршыць і без таго ня лепшую экалягічную сытуацыю на вуліцы. Жыхары зазначаюць, што дом плянуюць будаваць на парэштках людзей, расстраляных у часы вайны.
Далей.