На 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 10 529 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. З 911 чалавек, якія заразіліся сёлета, 700 чалавек атрымалі інфэкцыю праз інтымныя кантакты.
“Пераважная колькасьць ВІЧ-інфікаваных у Беларусі — гэта маладыя людзі ў веку 15—29 гадоў. Асноўны шлях перадачы ВІЧ-інфэкцыі — пры ін’екцыйным увядзеньні наркатычных рэчываў: больш за 53% выпадкаў. Але ў апошнія гады павялічваецца колькасьць асобаў, інфіцыраваньне якіх адбылося ў выніку сэксуальных кантактаў”, — паведамілі Інтэрфаксу прадстаўнікі Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі.
37% носьбітаў ВІЧ — жанчыны.
Ад ВІЧ-інфікаваных за 12 гадоў у Беларусі нарадзілася 1 466 дзяцей. Зь іх дыягназ “ВІЧ-інфэкцыя” пастаўлены 151 чалавеку. 8 дзяцей памерла.