Сьвет сёньня: 18-19 лістапада 2009

Палацавая варта на цырымоніі адкрыцьця сэсіі брытанскага парлямэнту

Каралева Элізабэта ІІ вяртаецца з цырымоніі адкрыцьця сэсіі парлямэнту

Ізраільскі вайсковы бульдозэр бурыць палестынскі дом у Ерусаліме, збудаваны без дазволу гарадзкіх уладаў

Палестынец кідае камень у паліцыю, тым часам як бульдозэр бурыць палестынскі дом, Ерусалім

Духовы лідэр Тыбэту Далай Лама на прэсавай канфэрэнцыі падчас візыту ў Рым

Сёлета ў паломніцтве ў Мэку ўзялі ўдзел каля 2,5 мільёнаў мусульманаў з 160 краінаў

У выніку моцнай засухі ў Парагваі памерла больш за 5000 галоў свойскай жывёлы

Энтузіяст паркуру ў Пецярбургу пераскоквае з васьміпавярховага дома на пяціпавярховы

Барак Абама адлятае з Сэулу, яго суправаджаюць амбасадарка ЗША ў Сэуле і камандуючы сілаў ЗША ў Карэі

Падчас прыняцьця прэзыдэнцкай прысягі ў Кабуле Хамід Карзай цалуе старадаўнюю копію Карана