Бязьвізавы рэжым для турыстаў зь Літвы і Польшчы на два гады?

Чэслаў Шульга, архіўнае фота

Намесьнік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга заклікаў гарадзенскіх турапэратараў быць гатовымі да ўвядзеньня зь Літвой і Польшчай бязьвізавага рэжыму наведваньня грамадзянамі Эўразьвязу 50-кілямэтровых памежных зон.
Мяркуецца, што гэтая ўмова набудзе моц праз паўтара месяца — з 2010 году і будзе дзейнічаць цягам двух гадоў.

Як паведамляе БЕЛТА, Чэслаў Шульга заявіў, што ў вырашэньні гэтага пытаньня “ёсьць разуменьне з боку зацікаўленых ведамстваў і кіраўніка дзяржавы”.