Сьвет сёньня. 17-18 лістапада

Прэзыдэнт Іраку Джалал Талабані з жонкай і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі з жанкой падчас афіцыйнага абеду ў Елісейскім прэзыдэнцкім палацы ў Парыжы.

Прадстаўнікі карэнных народаў з розных краінаў сьвету падчас Сусьветнага саміту ў пытаньнях харчовай бясьпекі ў Рыме

18 лістапада прэзыдэнт ЗША Барак Абама завяршае візыт у Кітай. Ён правёў перамовы з кіраўнікамі КНР і наведаў Вялікую кітайскую сьцяну. З Кітаю Абама накіраваўся ў Паўднёвую Карэю.

Візыт губэрнатара Каліфорніі Арнольда Шварцнэгера ў Багдад

Саміт Расея-Эўразьвяз у Стакгольме.

Разьвітаньне з кіраўніком Сэрбскай праваслаўнай царквы патрыярхам Паўлам ў катэдральным саборы ў Белградзе.