“Залатога льва” на Гарадзеншчыне пакуль ня будзе

Галоўная ўправа юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі культурна-асьветнага аб’яднаньня “Залаты леў” са Слоніма.
Адной з прычынаў чыноўнікі назвалі адсутнасьць тлумачэньня словазлучэньня “Залаты леў”, якое, нібыта, супярэчыць статуту аб’яднаньня.

Як паведамляе “Хартыя-97”, юрыст Юры Чавусаў заявіў, што юрыдычныя падставы для адмовы ў рэгістрацыі “Залатога льва” цалкам адсутнічаюць.