Яшчэ адзін мульт-Лукашэнка

Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа ці фотакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце свае прапановы -- што варта апублікаваць на сайце svaboda.org -- cвабода не бывае чужой!
На Першым расейскім тэлеканале адбылася прэм’ера цыклю “Мульт асобы”. Сярод анімацыйных герояў праграмы – прадстаўнікі шоў-бізнэсу і палітыкі, у тым ліку і Аляксандар Лукашэнка.

Апрача іншага – гэта першая удалая спроба імітацыі беларускага акцэнту расейскімі акторамі, адзначаюць лінгвісты.

У Беларусі гэтая перадача не трансьлявалася.

Нагадаем, што “Аляксандар Лукашэнка” некалі быў рэгулярным героем тэлеперадачы Віктара Шэндэровіча “Лялькі”.

Your browser doesn’t support HTML5

“Мульт личности”: Лукашэнка