Мядзьведзеў сустрэнецца зь беларускімі журналістамі

Дзьмітрый Мядзьведзеў

23 лістапада ў Крамлі прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сустрэнецца зь беларускімі журналістамі.
Сярод удзельнікаў сустрэчы - агенцтва БелаПАН, газэты "Новы час", "Наша ніва", "Народная воля", "Таварыш", паведамляе прэсавая служба АДС.

Афіцыйна прэс-канфэрэнцыя прымеркавана да саміту Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, які адбудзецца 27 лістапада ў Менску.