Тыдзень у фатаздымках. 8 — 14 лістапада

8 лістапада, нядзеля - У Лошыцкім яры адбыўся мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Акцыя была арганізаваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ і санкцыяваная менскімі ўладамі.
Прачытаць

8 лістапада, нядзеля - Сёлета ініцыятыўная група распачала працу над падрыхтоўкай Збору твораў Караткевіча ў 25 тамах. У перадачы «Вольная студыя» на гэтым тыдні — гутарка з каардынатарам гэтага маштабнага праекту, дацэнтам Белдзяржунівэрсытэту Анатолем Вераб’ём.
Прачытаць

9 лістапада, панядзелак - У Менску пачалася міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Хрысьціянска-юдэйскі дыялёг: рэлігійныя каштоўнасьці як аснова ўзаемапавагі ў грамадзянскай супольнасьці ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызісу”.
Прачытаць

11 лістапада, серада - Нацыянальны сымбаль зьявіўся на даху 16-павярховага жылога дома на плошчы Перамогі ў Віцебску.
Прачытаць

11 лістапада, серада - У праваабарончым цэнтры “Вясна” маці асуджанага на сьмерць Андрэя Жука зачытала зварот да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам памілаваць яе сына.
Прачытаць

12 лістапада, чацьвер - Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў учора наведаў Менск з афіцыйным візытам.
Прачытаць

12 лістапада, чацьвер - Беларускі інвэстыцыйны форум сабраўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Паводле віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова, на форум прыбыло 600 дэлегатаў у тым ліку 450 — з-за мяжы. Спадар Кабякоў назваў адной з мэтаў ураду – уваходжаньне Беларусі ў трыццатку краін сьвету са спрыяльнымі ўмовамі для бізнэсу.
Прачытаць

12 лістапада, чацьвер - У Музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім Прадмесьці Менску, адбылася прэзэнтацыя 8-га нумару часопіса “Паміж”, прысьвечанага тэме дзяцінства. На фота — вытупае філёзаф Алесь Анціпенка
Прачытаць

13 лістапада, пятніца - У Міжнародны Дзень сьляпых, усталяваны Міжнароднай арганізацыяй аховы здароў'я — рэпартаж з спэцыялізаванай менскай бібліятэкі для невідушчых.
Прачытаць

13 лістапада, пятніца - Радыё Свабода і Інстытут падтрымкі дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе правялі дыскусію “15 гадоў, адлік працягваецца: унутры Лукашэнкавай Беларусі”. У дыскусіі, якая адбылася ў Вашынгтонскім офісе нашага радыё, удзельнічалі беларускія апазыцыйныя палітыкі Вінцук Вячорка і Лявон Баршчэўскі, празь відэасувязь у Празе – дырэктар Беларускай рэдакцыі РС Аляксандар Лукашук, вёў дыскусію былы амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак.
Прачытаць

14 лістапада, субота - У Менску прайшоў Беларускі эўрапейскі форум.
Прачытаць

Чарговы тыдзень пад знакам эпідэміі грыпу