Тыдзень у фатаздымках, 13—19 верасьня

13 верасьня, нядзеля - У вёсцы Гараны Полацкага раёну прайшоў першы ў Беларусі чэмпіянат па ядзеньні клёцак. Эдуард Чуркін з каманды малаказаводу кажа, што еў бы клёцкі нават кітайскімі палачкамі — такія яны смачныя.

14 верасьня, панядзелак - У Віцебску на Плошчы Перамогі (на фота) і на плошчы Свабоды каля 18-й вечара зьявіліся два бел-чырвона-белыя сьцягі.

15 верасьня, аўторак - Сяргею Каваленку прысудзілі 1 мільён 50 тысячаў штрафу за вывешаны на плошчы Перамогі ў Віцебку бел-чырвона -белы сьцяг.

15 верасьня, аўторак - У Менску прайшла прэс-канфэрэнцыя з нагоды чаканага візыту ў Беларусь Найсьвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. На фота — упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гуляка і Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыярхшы экзарх усяе Беларусі Філарэт.

16 верасьня, серада - Беларускі грамадзянін Сяргей Моніч асуджаны ў Польшчы на пяць з паловаю гадоў зьняволеньня. Паводле прадстаўнікоў Акруговага суду Варшавы, беларус прызнаны вінаватым у “перадачы замежным спэцслужбам інфармацыі, якая тычыцца нацыянальных інтарэсаў Польшчы”.

16 верасьня, серада - Лукашэнка быў зь візытам у Вільні. Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце сустракала кіраўніка беларускай дзяржавы на ўваходзе ў прэзыдэнцкі палац.

16 верасьня, серада - Аляксандар Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні.

16 верасьня, серада - У Менску прайшла акцыя салідарнасьці. Празь дзесяць хвілін ад пачатку каля трыццаці ўдзельнікаў ланцуга неабыякавых людзей затрымалі й зьвезьлі з плошчы на аўтобусах.

16 верасьня, серада - Менская міліцыя пры разгоне акцыі памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, якія зьніклі 10 гадоў таму, ужыла новую тактыку. Спачатку людзям не давалі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, няспынна паліваючы брук вадою, а пазьней міліцыянты ў цывільным блякавалі працу фота і тэлекарэспандэнтаў, не даючы ім здымаць разгон.

16 верасьня, серада - У канцэртнай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Дубаўца “Як?”. Гэта 17-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, у якую ўвайшлі эсэ Сяргея Дубаўца, што гучалі на хвалях Радыё Свабода.
ФОТАГАЛЕРЭЯ

17 верасьня, чацьвер - Актывісты незарэгістраванага Саюзу палякаў усклалі кветкі і запалілі зьнічы на магілах тых, хто загінуў пасьля 17 верасьня 1939 году, калі Чырвоная Армія ўвайшла ў Заходнюю Беларусь.

17 верасьня, чацьвер - Лідэры васьмі моладзевых грамадзкіх арганізацыяў з нагоды 70-й гадавіны ўступленьня СССР ў другую сусьветную вайну падпісалі супольны зварот “У будучыню без камунізму”.

17 верасьня, чацьвер - У Горадні гісторыкі разважалі над пытаньнем: “Верасень 1939: трагедыя ўзьяднанай Беларусі?” Падзея прыцягнула дзесяткі людзей, якіх цікавіць гэтая тэма.

18 верасьня, пятніца - У Менску на былых габрэйскіх могілках па вуліцы Сухой, каля гістарычнай майстэрні, адкрыты мэмарыяльны знак у памяць аб аўстрыйскіх габрэях, якіх дэпартавалі ў Беларусь і тут замучылі

18 верасьня, пятніца - Санітарныя службы мястэчка Барані забаранілі жыхарам карыстацца вадой з 11 грамадзкіх калодзежаў. Вада ў іх была прызнана няякаснай яшчэ 20 год таму, але абяцаны ўладамі водаправод так і не пракладзены.

18 верасьня, пятніца - У Кобрыне, што на Берасьцейшчыне, пачаўся агульнабеларускі фэстываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009”.
Арышты на «Дажынках»
Лукашэнка на “Дажынках” у Кобрыне

19 верасьня, субота - У Віцебску ўдарнымі тэмпамі перарабляюць плошчу Перамогі. Трэба пасьпець да візыту патрыярха РПЦ Кірыла.
Фотарэпартаж