Сьвет учора і сёньня: 11-12 лістапада 2009
Індыйскія дактары ў правінцыі Андхра Прадэш паляць фігуру, якая сымбалізуе мясцовыя ўлады, падчас пратэсту супраць нізкіх заробкаў. У суседніх правінцыях заробкі дактароў нашмат вышэйшыя.
Аўганскі хлопчык трымае адзеньне сваёй маці на вуліцы Кабулу.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў ў штогадовым звароце агучвае свае пляны па мадэрнізацыі расейскай эканомікі.
Наведніца музэю васковых фігур у кітайскім Шанхаі пазіруе побач з фігурай прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, якую выставілі ў музэі 12 лістапада. Абама мае наведаць Кітай найбліжэйшымі днямі.
Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан 12 лістапада прыбыла ў сталіцу Філіпінаў Манілу для перамоваў аб узмацненьні амэрыканска-філіпінскага супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі.
Паломнік-мусульманін у масцы, каб абараніцца ад грыпу, каля мячэці прарока Мухамэда ў сьвятым для мусульман горадзе Мэдына ў Саўдаўскай Арабіі.
Паломніцы-мусульманкі у масках, каб абараніцца ад грыпу, каля мячэці прарока Мухамэда ў сьвятым для мусульман горадзе Мэдына ў Саўдаўскай Арабіі
Духоўны лідэр Тыбэту Далай-Лама наведвае індыйскую правінцыю Аруначал Прадэш непадалёк ад мяжы з Тыбэтам.