Гарадзенец пратараніў Консульства Літвы

У Горадні работнік аўтамайстэрні на ўкрадзеным аўтамабілі пратараніў паставое памяшканьне аховы Генэральнага консульства Літвы.
Распачата справа па ч. 1 арт. 214 КК (крадзеж транспартнага сродку) ў дачыненьні да 28-гадовага раней судзімага мясцовага жыхара, работніка прадпрыемства "Аўтааналіз".

Як паведамілі БелаПАН у дэпартамэнце аховы МУС, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ўначы 11 лістапада.

Кіруючы выкрадзенай з тэрыторыі аўтамайстэрні "Опель-Вэктра", якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, аўтасьлесар учыніў наезд на паставое памяшканьне Генэральнага консульства Літвы ў Горадні.