Каля дзьвюх тысяч парасят ва ўзросьце да трох месяцаў загінулі на вытворчым сельскагаспадарчым участку "Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў".
Паводле папярэдняй вэрсіі, гібель парасят адбылася з-за адключэньня электраэнэргіі і працяглага збою ў рэжыме вэнтыляцыі.
Адмысловая камісія праводзіць расьсьледаваньне, перадае Інтэрфакс.
Адмысловая камісія праводзіць расьсьледаваньне, перадае Інтэрфакс.