Расейскую сьвініну не пускаюць у Беларусь

Беларусь уводзіць часовыя абмежаваньні на ўвоз з Расеі сьвініны, прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама сьвіной тэхнічнай сыравіны.
Абмежаваньне ўведзенае “ў сувязі з пагаршэньнем эпізаатычнай сытуацыі па афрыканскай чуме сьвіней у Расеі”, — паведаміла БелТА прэсавая сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Дар'я Казлоўская.