Даляр будзе каштаваць 3.100 рублёў

Сярэднегадавы курс даляру ЗША ў праекце бюджэту Беларусі на 2010 заплянаваны на ўзроўні 3.100 рублёў за даляр.

Пра гэта паведаміў дэкан эканамічнага факультэту БДУ Міхаіл Кавалёў падчас выступу на міжнароднай канфэрнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Паводле М.Кавалёва, закадзеныя на наступны год парамэтры прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны і праект бюджэту дазваляюць зрабіць выcнову, што "дэвальвацыі, здаецца, ня будзе". "На гэта будзем спадзявацца", — сказаў Кавалёў.