Рассельгаснагляд увёў абмежаваньні на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) 20 кастрычніка ўвяла “часовыя абмежаваньні” на пастаўку ў Расію жывёлагадоўчай прадукцыі
Рашэньне прынята “ў сувязі зь неаднаразовым выяўленьнем антыбіётыкаў пры правядзеньні ўзмоцненага лябараторнага кантролю прадукцыі жывёльнага паходжаньня, якая паступіла ў Расійскую Фэдэрацыю з Рэспублікі Беларусь”.
У выпадку паступленьня прадукцыі гэтых прадпрыемстваў, адгружанай да 20 кастрычніка, рашэньне аб пропуску грузаў прымаецца “ў звычайным рэжыме”. Тэрытарыяльныя ўпраўленьні Рассельгаснагляду “праводзяць адбор пробаў для правядзеньня лябараторных дасьледаваньняў па выяўленьні забароненых і шкодных рэчываў ад кожнай партыі прадукцыі, што паступае”, паведамляе БелаПАН.

- ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка”,
- Ваўкавыскае ААТ “Беллакт”,
- ААТ “ГМЗ № 2” (Мінск) і
- ААТ “Бабулін гладыш” (Магілёў).