50% банкаўскіх крэдытаў — з Эўразьвязу

“У рэсурснай базе беларускіх банкаў зараз аб’ём прыцягнутых зьнешніх рэсурсаў складае 3,11 мільярдаў даляраў. Зь іх доля фінансаваньня з Эўразьвязу складае 54%. Гэта паказальна”, — заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня банкаўскага нагляду Нацбанку Беларусі Сяргей Дубкоў.
Асноўныя крэдыторы Беларусі сярод краінаў ЭЗ — Нямеччына (615 мільёнаў даляраў) і Аўстрыя (545 мільёнаў).

Спадар Дубкоў таксама паведаміў, што зараз доля замежнага капіталу ў сукупным статутным фондзе беларускіх банкаў складае каля 17%, прычым палова гэтага аб'ёму прыпадае на акцыянэрны капітал з краін Эўразьвязу, перадае Інтэрфакс.