Кіеў: гадавіну УПА адсьвяткавалі мірна

14 кастрычніка ў Кіеве сьвяткавалі гадавіну Украінскай паўстанскай арміі (УПА). З 1943 году фармаваньні УПА вялі баявыя дзеяньні як з нямецкімі, гэтак і з савецкімі войскаміі.

Каля тысячы прадстаўнікоў левых і прарасейскіх сілаў правялі на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве акцыю пратэсту супраць сьвяткаваньняў. Яны усталявалі перад сцэнай, дзе пазьней адбыўся канцэрт да гадавіны УПА, намёты і плякаты з савецкай сымболікай. Тым часам удзельнікі маршу ў гонар УПА, якіх было ў некалькі разоў болей, прайшлі ад помніка Тарасу Шаўчэнку да Эўрапейскай плошчы. Абедзьве акцыі ахоўвалі каля 4 тысяч супрацоўнікаў міліцыі. Сутычак, якіх чакалі праваахоўныя органы, не адбылося.

Your browser doesn’t support HTML5

«За» і «Проти» УПА у Києві



На фота: сьвяткаваньні ў Кіеве:


На фота: мітынг пратэсту супраць сьвяткаваньняў:






Болей фотаздымкаў з украінскага сайту нашага радыё