Джугашвілі і Сталін прайгралі суд

Публкіацыя ў "Новой газете" называлася "Праўда Гулага".

Басманны суд Масквы адмовіў ў задавальненьні пазову ўнука Іосіфа Сталіна Яўгена Джугашвілі да “Новой газеты” аб абароне гонару і годнасьці.
Джугашвілі падаў у суд на выданьне ў сувязі з артыкулам, у якім на аснове нядаўна рассакрэчаных дакумэнтаў, сцьвярджаецца, што Сталін асабіста падпісваў загады аб масавых расстрэлах. Унук Сталіна лічыць, што публікацыя абражае годнасьць яго дзеда і патрабаваў ад газэты грашовай кампэнсацыі.

Суд палічыў, што публікацыя ў газэце праўдзівая.