Замест кіно - міліцэйскі пастарунак

Сяргей Патаранскі, Руслан Зголіч, а таксама Максім Жбанкоў і яшчэ 5 чалавек затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля парку імя Горкага ў Менску, калі яны рабілі здымкі для свайго новага дакумэнтальнага фільму.
Пра гэта паведаміў радыё Свабода Сяргей Патаранскі як толькі выйшаў на волю пасьля 3 гадзінаў знаходжаньня ў міліцыі Партызанскага раёну Менску.

Ён патлумачыў, што супрацоўнікі міліцыі не давалі праводзіць здымкі. Паводле Патаранскага, у Руслана Зголіча ёсьць неабходны дазвол. Затрыманыя лічаць, што міліцыянты спрабавалі перашкодзіць творчаму працэсу.