Што будзе, што было, што важна -- бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Бярыце парасон:
Пахмурна, па абедзе дажджы, тэмпература раніцай 5—7 градусаў цяпла, днём 8—10 градусаў, увечары 11—13.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Мітынг незалежных прафсаюзаў. Менск. Парк 50-годзьдзя Кастрычніка. 16.30.
- Прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў грамадзкасьці аб стаўленьні да будаўніцтва Астравецкай АЭС. Менск, цэнтр ІББ. 11.00.
- IV Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва. Тэатры Менску. 19.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Міжнародная канфэрэнцыя па зьменах клімату. Ганконг.
- Гадавая сустрэча МВФ и Сусьветнага банку. Стамбул.
- Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі. Стакгольм.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- 7 кастрычніка 1788 году ў вёсцы Гразівец Чавускага раёну нарадзіўся беларускі мовазнаўца Іван Насовіч,аўтар “Слоўніка беларускае мовы”, зьбіральнік народных песень, прыказак і загадак.
- У 1977 была ўхваленая апошняя Канстытуцыя СССР
- У 1993 зьліквідаваны пост ля маўзалея Леніну ў Маскве
- У 2001 пачаўся амэрыканскі паветраны ўдар па базах Асамы Бін Ладэна ў Афганістане
- У 2006 забіта расейская журналістка, непрымірымы крытык чачэнскай ваны і Крамля Ганна Паліткоўская
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Калі наша хата з краю, можна і кватэру адабраць". Ганна Паліткоўская