Сідорскі й Пуцін сустрэнуцца 6 кастрычніка

Уладзімер Пуцін і Сяргей Сідорскі

Прэм’ер-міністры Беларусі й Расеі Сяргей Сідорскі й Уладзімер Пуцін правядуць 6 кастрычніка сустрэчу ў Маскве, паведаміў РІА “Новости” прэсавы сакратар кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрый Пяскоў:

“З ініцыятывы беларускага боку адбылася тэлефонная размова Ўладзімера Пуціна й Сяргея Сідорскага. Бакі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны дзьвюх краін, а таксама ўмовіліся правесьці працоўную сустрэчу ў Маскве 6 кастрычніка”.

1 верасьня падчас візыту ў Польшчу Сідорскі заявіў журналістам пра плянаваную хуткую сустрэчу з кіраўніком расейскага ўраду:

“1 верасьня мы дамовіліся з Уладзімерам Пуціным пра тое, што ў верасьні,- я думаю, праз тыдзень, — правядзём працоўную сустрэчу ў Маскве. Мы дамовілся абмеркаваць кола пытаньняў, якія насьпелі ў эканоміцы у разьвіцьці тых пытаньняў, якія абмяркоўваліся на апошнім саюзным Саўміне, і даручэньняў, якія даў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым”, — паведамляе БелаПАН.