Генэральная пракуратура Літвы паўторна зьвяртаецца да праваахоўных установаў Беларусі з просьбай выканаць неабходныя крымінальна-працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да тых падазраваных у “Справе 13 Студзеня”, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
“Мы высылаем просьбу аб прававой дапамозе, каб выказанае падчас сустрэчы прэзыдэнтаў Літвы і Беларусі памкненьне да больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўных установаў не засталося толькі абяцаньнем, а стала новым імпульсам у справе 13 Студзеня”, - кажа ў паведамленьні для прэсы генэральны пракурор Літвы Альгімантас Валанцінас.
Паводле яго, пракуратура імкнецца да таго, каб беларускія праваахоўныя ўстановы яшчэ раз ацанілі дасланыя ёй дадзеныя пра злачынныя дзеяньні, учыненыя ў Літве, і перадалі дакумэнты працэсу падазраваным, апыталі іх ды вырашылі пытаньне аб іх удзеле ў расьсьледаваньні на тэрыторыі Літвы.
Пра якіх асобаў гаворыцца ў просьбе аб прававой дапамозе, А. Валанцінас публічна не ўдакладніў.
Падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню ў сераду было згаданае імя аднаго з удзельнікаў падзеяў 13 студзеня 1991 году – Уладзімера Ўсхопчыка, недаступнага літоўскім праваахоўным органам.
Беларусь дагэтуль адмаўлялася выдаць Літве генэрала Ўсхопчыка, які праходзіць як абвінавачаны ў справе аб антыдзяржаўным перавароце 13 студзеня 1991 году. У 2000 годзе ён нават быў прызначаны намесьнікам міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні адказаў на пытаньне пра генэрала Ўсхопчыка так: “Чаму вашы ўлады не падалі нам доказаў? Мы чуем пра гэта толькі ад журналістаў”, і запэўніў, што калі пракуратура Літвы зьвернецца да Беларусі, то гэтае пытаньне будзе расьсьледаванае.
Справа аб падзеях 13 студзеня 1991 году была закрытая і перададзеная ў суд 19 чэрвеня 1996 году. На судовым паседжаньні ў кастрычніку 1996 году было вырашана разглядаць дзеяньні толькі тых абвінавачаных, якія знаходзяцца ў руках праваахоўных органаў. Матэрыялы дасудовага расьсьледаваньня ў дачыненьні да асобаў, якія хаваюцца ад правасудзьдзя, было вырашана разглядаць асобна.
У ноч на 13 студзеня 1991 году, амаль праз год пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы, падчас спробы перавароту з боку савецкага войска і КГБ загінула 14 чалавек.