Прычына — праблемы, зь якімі сутыкнуўся беларускі партнэр украінскіх бровараў — кампанія “Араміс і Ко”. Яна займаецца пастаўкамі і дыстрыбуцыяй імпартнай прадукцыі.
Раман Бондар, нацыянальны мэнэджэр па экспарце кампаніі “Славуціч Carlsberg Group”, патлумачыў украінскаму выданьню “Дело”: беларускія ўлады наладзілі кампаніі “Араміс і Ко” гэтулькі праверак, што тая мусіла распачаць працэдуру перарэгістрацыі.
“Да канца верасьня плянуецца завяршыць пераафармленьне ўсіх неабходных дакумэнтаў і атрыманьне патрэбных сэртыфікатаў”, — кажа Бондар.
Ён спадзяецца, што з апошніх дзён верасьня пастаўкі піва адновяцца.
На “Абалонь” і “Славуціч Carlsberg Group” прыпадае 90% усяго экспарту ўкраінскага піва ў Беларусь.