Лукашэнка загадаў абмежаваць колькасьць жыхароў сталіцы

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка загадаў у самыя кароткі тэрмін разабрацца з праблемай недахопу мэдычнага пэрсаналу ў краіне.
"Выпускаем лекараў пад поўную патрэбу, а іх не хапае. Пагэтаму трэба прымаць нейкае рашэньне," - заявіў кіраўнік краіны падчас наведваньня ў Менску 6-й клінічнай лякарні.

Паводле Інтэрфаксу, на прыкладзе гэтай лякарні А.Лукашэнку даклалі пра выкананьне яго даручэньняў па ўмацаваньні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, забесьпячэньня іх самым сучасным і высокатэхналягічным абсталяваньнем.

Паводле БелТА, сёньня галоўны лекар 6-й лякарні Віктар Гурко заявіў журналістам, што яго ўстанова гатова прыняць ў радзільным доме двухмільённага жыхара Менску.

Кіраўнік Беларусі лічыць рэальна дапушчальным павелічэньне колькасьці насельніцтва Менску да 1,9 мільёна чалавек.